Каля 21:00 25 верасня на вуліцы Прытыцкага кіроўца матацыкла «Хонда», рухаючыся ў напрамку вуліцы Жудро, наехаў на пажылую жанчыну, якая памерла на месцы здарэння.

Жанчына, па папярэдніх дадзеных, пераходзіла дарогу ў недазволеным месцы з крамы да хаты. Кіроўца матацыкла не пацярпеў, яго пасажыра — мужчыну каля 30 гадоў — шпіталізавалі.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?