У беларускіх інтэрнэт-крамах пачаліся продажы новага смартфона iPhone 6s. Гэта апараты, набытыя ў іншых краінах і завезеныя ў Беларусі.

На хвалі ажыятажу інтэрнэт-крамы просяць за самую простую мадэль (з 16 Гб памяці) 21 мільён беларускіх рублёў. Гэта каля $1190 ці 1065 еўра ў эквіваленце.

Для параўнання, у Германіі такі ж iPhone 6s прадаецца за 739 еўра, але з улікам вяртання tax free для беларускіх купцоў цана фактычна апускаецца да 615 еўра.

Такім чынам, розніца паміж купляй у Беларусі і Германіі дасягае 450 еўра (каля $500 у эквіваленце).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?