26.09.2015 / 10:49

21-гадовая беларуская тэнісістка сенсацыйна выйшла ў фінал Адкрытага чэмпіянату Карэі ФОТА 3

21-гадовая беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал адзіночнага разраду на турніры ВТА ў Сеуле з прызавым фондам больш за $500 тысяч.

У паўфінале беларуска, якая займае 136-е месца ў сусветным рэйтынгу, у трох сэтах абыграла славачку Анну Шмідлаву (31-е месца).

У вырашальным матчы Сасновіч згуляе з румынкай Ірынай Бегу.

Адметна, што беларуска дабралася да фіналу, прайшоўшы кваліфікацыйныя раўнды, а яе суперніца была пасеяная пад першым нумарам.

0
ШтоГ? / Адказаць
26.09.2015 / 11:52
А дзе пасеялі яе суперніцу? У сэнсе пасеялі (згубілі) перад гульнёй і нашая аўтаматам далей прайшла?
0
Люба Яичная / Адказаць
26.09.2015 / 15:28
так держать
0
з...лы беларус / Адказаць
26.09.2015 / 21:17
Посьпеху!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру