12.03.2008 / 13:10

Зімоўскі адказаў прадпрымальнікам 2

Аляксандар Зімоўскі адказаў прадпрымальнікам, якія 18 лютага зьвярнуліся да старшыні Белтэлерадыёкампаніі з просьбай аб прадстаўленьня жывога эфіру на тэлебачаньні, пагрозай прыцягненьня іх да крымінальнай адказнасьці, бо яны «ня маюць права выступаць ад імя індывідуальных прадпрымальнікаў».


Аляксандар Зімоўскі адказаў прадпрымальнікам, якія 18 лютага зьвярнуліся да старшыні Белтэлерадыёкампаніі з просьбай аб прадстаўленьня простага этэру на тэлебачаньні.

У лісьце на адрас Віктара Гарбачова Зімоўскі напісаў:

«У сувязі з тым, што Вы ня маеце права выступаць ад імя індывідуальных прадпрымальнікаў Менску і краіны, згодна з законам РБ аб зваротах грамадзянаў, Белтэлерадыёкампанія адмаўляе Вам у прадстаўленьні этэру. Ваша прыватная просьба аб прадстаўленьні жывога эфіру супярэчыць артыкулу 48 закону “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі". У гэтай сувязі Белтэлерадыёкампанія папярэджвае, што Вы можаце быць прыцягнутыя да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай, крымінальнай ці іншай адказнасьці, у адпаведнасьці з законам РБ».

Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Таўстыка так пракамэнтаваў адказ тэлевізійнікаў:

«Закон не забараняе нам выкарыстоўваць сваё права патрабаваньня простага этэру. Добра, калі Гарбачоў ня можа прадстаўляць інтарэсы ІП, то скажыце, колькі для гэтага трэба сабраць подпісаў, мы іх зьбяром. Прадпрымальнікі згодныя на любую дыскусію. Пры адваротным рашэньні, мы схільныя меркаваць, што нас проста баяцца».

Таксама Алесь Таўстыка паведаміў, што сёньня атрымаў позву на допыт у якасьці сьведкі па крымінальнай справе віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча.

Зьміцер Панкавец

0
Арсений П. / Адказаць
12.03.2008 / 13:20
Так напишите от имени Шумченко...
0
Ліс / Адказаць
12.03.2008 / 20:22
Во-во... Сунуліся гандляры да вялікага начальніка і атрымалі. Адразу бачны твар Зімоўскага. Прыцягваць да адказнасці за свае думкі аб рэжыму. Ведае паняцці "сенатар". Добра што шчэ за маральную шкоду з Гарбачова не садраў 10 мільёнаў. Ціпа сенатара-літаратара. І гэтаю змяюку шчэ прыгрэлі на БЕЛАПАНе..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру