26.09.2015 / 17:25

На мяжы паспрабуюць адмяніць папяровыя кантрольныя талоны

Дзяржаўныя мытны і пагранічны камітэты праводзяць эксперымент па адмене выкарыстання папяровых кантрольных талонаў у аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржмяжу Беларусі і ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы ўліку пропуску фізічных асоб, транспартных сродкаў і тавараў.

Як паведамляе прэс-служба ДМК, сістэма створана на аснове аўтаматызаванай падсістэмы «Транзіт Мытнага саюза», якая функцыянуе ў мытных органах. Забяспечана яе ўзаемадзеянне з інфармацыйнай сістэмай пагранічных органаў і іншымі аўтаматызаванымі сістэмамі і комплексамі пункта пропуску.

Цяпер адпрацоўка прымянення сістэмы і беспапяровай тэхналогіі кантрольных талонаў ажыццяўляецца ў пункце пропуску «Прывалка» ў рэгіёне дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні на беларуска-літоўскім участку мяжы. Да канца гэтага года запланавана тэставанне сістэмы яшчэ ў шэрагу аўтадарожных пунктаў пропуску з мэтай яе наступнага паэтапнага ўводу і выкарыстання на пастаяннай аснове ў астатніх аўтадарожных пунктах пропуску, інфармуе ДМК.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру