Аб гэтым паведамілі БелТА ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дзяцей удалося знайсці «дзякуючы спагадлівасці грамадзян і іх актыўнай пазіцыі». З падлеткамі усё ў парадку, пра падрабязнасці інцыдэнту праваахоўнікі раскажуць пазней.

Міліцыя шукала зніклых без вестак непаўналетніх Вашкелевіч Караліну 2001 года нараджэння (дзевяцікласніца СШ №32 Гродна) і Мурчакова Арцёма 2003 года нараджэння (навучэнец 6-га класа той жа школы). 25 верасня ў 19.40 падлеткі знаходзіліся ў Мінску каля д.40 па вул.Лабанка, а каля 23.00 яны былі каля д.11 па вул.Кірава. Растлумачылі, што пойдуць шукаць начлег, раніцай збіраліся ехаць на рынак «Ждановічы», каб перабіраць садавіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?