Елісейскі палац заявіў, што французскія ваенна-паветраныя сілы нанеслі першыя ўдары па пазіцыях групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сірыі.

«Тым самым наша краіна пацвярджае сваю абсалютную рашучасць змагацца з тэрарыстычнай пагрозай, якую ўяўляе сабой «Ісламская дзяржава», — гаворыцца ў заяве прэс-службы французскага прэзідэнта. — Мы будзем наносіць ўдары кожны раз, калі пад пагрозай апынецца наша нацыянальная бяспека».

У кароткай заяве канцылярыі прэзідэнта Францыі гаворыцца, што ўдары былі нанесеныя па цэлях, вызначаных у ходзе разведвальных палётаў у папярэднія два тыдні.

Аперацыя праводзілася пры каардынацыі з рэгіянальнымі партнёрамі Францыі, гаворыцца ў дакуменце.

Раней прэзідэнт Франсуа Аланд абвясціў, што неўзабаве пашле ў Сірыю бамбардзіроўшчыкі, бо на тэрыторыі Сірыі рыхтуюцца тэракты супраць Францыі.

Міжнародная кааліцыя пад кіраўніцтвам ЗША ўжо больш за год ажыццяўляе ўдары па пазіцыях ІД у Сірыі і Іраку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?