Беларусь надае асаблівае значэнне прадухіленню ваенных канфліктаў і пагрозы жыцця людзей. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на пленарным пасяджэнні саміта ААН па ўстойлівым развіцці.

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, устойлівае развіццё любой краіны немагчыма без міру і бяспекі. «Гэтую няўхільную ісціну беларускі народ спаўна спазнаў на сваім лёсе. У мінулым стагоддзі Беларусь стала месцам самых кровапралітных бітваў двух сусветных войнаў», — нагадаў ён.

«Страціўшы ў вайне з фашызмам трэць насельніцтва, Беларусь адрадзілася з попелу і свята беражэ мір і згоду ў грамадстве, імкнецца забяспечыць дабрабыт народа і стабільнае развіццё дзяржавы», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што за гады суверэннай існавання Беларусь з гонарам выканала тыя мэты тысячагоддзя, якія звязаны з ліквідацыяй голаду і галечы, з дасягненнем стоадсоткавай пісьменнасці насельніцтва, роўнасці мужчын і жанчын, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, з недапушчэннем дыскрымінацыі па нацыянальных і рэлігійных прыкметах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?