Ваенныя вучэньні з элемэнтамі псыхалягічнай падрыхтоўкі салдат праходзяць гэтымі днямі на агульнавайскавым палігоне ў ваколіцах Барысава.

На тактычным полі мадэлююцца псыхалягічныя чыньнікі сучаснага бою з шырокім выкарыстаньнем разнастайных піратэхнічных сродкаў. Наступленьне падразьдзяленьняў суправаджаецца фанаграмай з шумавым эфэктам — разрывамі снарадаў і мінаў, крыкамі параненых, кантужаных і панікёраў.

Як піша газэта «Во славу Родины», камандзіры стараліся навучыць сваіх выхаванцаў ня толькі пасьпяхова выконваць вучэбна‑баявыя задачы на полі бою, але й за адным разам авалодваць найпрасьцейшымі мэтадамі й прыёмамі эмацыйна‑валявой самарэгуляцыі ва ўмовах павышанай псыхалягічнай нагрузкі. Арганізатары вучэньняў мяркуюць, што прымяненьне стрэсавых чыньнікаў актыўна спрыяе фармаваньню ў вучняў псыхалягічнай устойлівасьці, рашучасьці, стойкасьці й самавалоданьня, іх гатовасьці да выкананьня задача па прызначэньні ў экстрэмальных умовах.

Паводле Служба информации «Борисов Электронный»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0