Тры чалавекі загінулі й 277 атрымалі раненьні 12 сакавіка ў выніку сутыкненьня 200 аўтамабіляў на трасе Абу‑Дабі — Дубаі .

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, буйная аварыя адбылася на досьвітку з‑за густога туману, які прывёў амаль да нулявой бачнасьці на дарозе.

У выніку ДТЗ цалкам зьнішчаныя каля 20 аўтамабіляў. Пацярпелыя былі дастаўленыя ў вакольныя больніцы.

Паводле AVTO.RU

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0