Да ўвагі ўсіх, хто пытаў адрас для ліставання Кірылу Сілівончыку: Россия, 606640, Нижегородская область, Семеновский район, п. Сухобезводное, УКП при ФКУ ИК-14.

Пісаць трэба па-расейску, бо турэмная цэнзура не прапускае лісты на іншай мове.

Нагадаем, што беларуса-камп'ютарніка Кірылу Сілівончыка, які працаваў у Расіі на вайсковым заводзе, асудзілі за тое, што ён не прачытаўшы перапосціў паведамленне Укантакце, што ўтрымлівала антырасійскія заклікі.

Сілівончык актыўна падтрымліваў праўкраінскія суполкі ў сацыяльных сетках. Родам ён з Гомельскай вобласці, працаваў у Ніжнім Ноўгарадзе, бо не знайшоў работы на радзіме. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0