Здаецца, ён проста заснуў
На беразе, побач з байдай

А чаму б не прылегчы, заснуць, —
Восень прыгожа красуе
Сярод паплавоў і ўзгоркаў
Дождж пяе калыханку
І сны порхаюць, як матылі
З адной вельмі старой кнігі

Абушэнка, уставай, крычыць Акудовіч
Разлёгся як бэля, трэба ставіць намёт
Цягаць дровы для вогнішча,
Дагаварыць, а заўтра
Зноў у дарогу
Мусім даплыць да месца
Адкуль усё пачалося

Там
адказы
На незададзеныя пытанні
Радовішчы сэнсу
Палі
Ненапісаных кнігаў
Што прарастаюць праз нас
Няўхільна і нетаропка

Восень вогнішчы паліць
На паплавох і ўзгорках
Пералескі 
Пахнуць мокрай ігліцай, грыбамі 
Не трэба нікуды плыць
Усё ужо ёсьць, адбылося:
Жыццё, і смерць, і дарога

І ён, — так, сапраўды,
Проста заснуў
На беразе, побач з байдай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?