26 верасня на 53-м годзе жыцця раптоўна памёр Сяргей Пазняк, які выконваў абавязкі галоўнага рэдактара «Камп'ютарных вестак» на працягу дванаццаці гадоў. Менавіта з імем Сяргея Пазняка звязана станаўленне «Камп'ютарных вестак» як аднаго з вядучых беларускіх выданняў на камп'ютарную тэматыку.

У 1985 годзе Сяргей Пазняк скончыў фізфак БДУ, затым 7 гадоў прапрацаваў у школе настаўнікам фізікі, астраноміі, матэматыкі, інфарматыкі. Там жа ўпершыню пазнаёміўся з камп'ютарам, засвоіў асновы праграмавання і заняўся распрацоўкай навучальных праграм, працу над якімі працягнуў затым у НДІ адукацыі. У 1994 годзе перайшоў у «КВ», летам 1996 заняў пасаду галоўнага рэдактара.

«Калі спытаць мяне, ці знайшоў я сябе ў гэтай справе, то адказ будзе сцвярджальным», — пісаў пра сваю працу Сяргей Пазняк у 1999 годзе. — «Гэтая праца не дае ніякай магчымасці спыніцца на дасягнутым. Сыходзіць нумар у друкарню, і ўсё пачынаецца з чыстага ліста. І калі раней я любіў мяняць працу, каб паспрабаваць свае сілы ў новай справе, то цяпер гэтая магчымасць даецца мне ледзь не кожны тыдзень. Ёсць, вядома, маса руціны, але я ўспрымаю яе як своеасаблівы адпачынак ад асноўнай працы. Мне падабаецца сама атмасфера рэдакцыі, неабходнасць хутка прымаць рашэнні і прадумваць усё да дробязяў. А самае галоўнае — тут нельга сказаць «не атрымалася» і пайсці дадому да заўтра — праца павінна быць зробленая любым коштам і абавязкова ў тэрмін».

Многія ранейшыя і дзеючыя аўтары «КВ» напэўна змогуць сказаць, што менавіта энтузіязм галоўнага рэдактара рухаў іх наперад у справе стварэння новых матэрыялаў для газеты. Многія з тых, хто калісьці пісаў для газеты, напэўна скажуць, што не ў апошнюю чаргу сваёй далейшай прафесійнай кар'ерай у сферы ІТ яны абавязаныя менавіта Сяргею Пазняку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?