ВПС ЗША плануе ўзброіць свае знішчальнікі лазернай зброяй у не такой ужо далёкай будучыні, сказаў начальнік штаба амерыканскай авіяцыі генерал Марк Уэлш, паведаміў сайт scout.com.

breakingdefense.com

breakingdefense.com

Уэлш не сказаў, калі плануецца атрымаць баяздольны лазер для авіяцыі, аднак падкрэсліў, што менавіта ў гэтым кірунку будуць весціся асноўныя навуковыя распрацоўкі.

Прадстаўнікі Лабараторыі ВПС ЗША таксама паведамілі парталу breakingdefense.com, што плануецца атрымаць 100-кілаватны лазер, які можна паставіць на сучасны знішчальнік, ужо ў 2022 годзе.

Спецыялісты прызнаюць, што распрацаваць лазер патрэбнай магутнасці, які б быў дастаткова лёгкім, будзе складана. Магчыма, спачатку будуць весціся працы, каб усталяваць лазерную пушку на самалёты кшталту AC-130 — лятучыя артылерыйскія платформы, пабудаваныя на базе транспартнікаў С-130.

Наземныя выпрабаванні баявых лазераў у інтарэсах авіяцыі пачнуцца ўжо ў гэтым годзе. Зараз ужо існуюць баявыя лазерныя ўстаноўкі, якія выпрабоўвае на сваіх караблях амерыканскі флот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?