За двайное забойства асуджаны 47-гадовы беспрацоўны жыхар Брэста. 

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Дар'я Жук, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па справе, абвінавачваны жыў у Брэсце ў прыватным доме са сваім братам і яго жонкай. 

2 жніўня 2014 года мужчына на глебе асабістых непрыязных адносін спачатку ў двары дома, затым у хляве збіў рукамі і нагамі 48-гадовага брата, а таксама ўдарыў яго па галаве рабром чыгуннай батарэі. У выніку ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў пацярпелы памёр на месцы. 

У ноч на 3 жніўня абвінавачваны задушыў у доме 36-гадовую жонку брата. Затым трупы абодвух закапаў у хляве побач з домам. 

Іх целы былі знойдзеныя 4 мая 2015 года ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па ўстанаўленні месцазнаходжання мужа і жонкі, якія лічыліся адсутнымі без вестак. 

47-гадовы мужчына быў затрыманы па падазрэнні ў забойстве. 

28 верасня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда прызнала яго вінаватым у супрацьпраўным пазбаўленні жыцця (забойстве) дзвюх асоб, адно з якіх учынена з асаблівай жорсткасцю, другое — асобай, якая раней учыніла забойства (п. 6, 16 ч. 2 арт. 139 КК), і прыгаварыла да 24 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

«У судовым пасяджэнні мужчына прызнаў сваю віну часткова, адмаўляючы намер на забойства брата», — сказала Жук. 

Прыгавор яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

* * *

«Хацеў пакараць». Берасцеец забіў брата і ягоную жонку, бо тыя абражалі маці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?