«У ААН ня можа быць аднадумства, і права вэта — гэта яго натуральная частка. Спроба абыходзіць гэта супярэчыць прынцыпам ААН.

Экспарт рэвалюцыяў беспасьпяховы, але на памылках ніхто ня вучыцца. На Блізкім Усходзе і ў Афрыцы — гвалт, галеча, сацыяльная катастрофа. Вы хоць разумееце, што вы нарабілі?

Захад перадае зброю памяркоўнай апазыцыі ў Сырыі, якая перадае яе «Ісламскай дзяржаве». Акрамя войскаў Асада і курдзкага апалчэньня, з «Ісламскай дзяржавай» па-сапраўднаму ніхто не змагаецца.

Трэба стварыць шырокую міжнародную антытэрарыстычную кааліцыю, кшталту антыгітлераўскай. Ключавымі ўдзельнікамі павінны стаць мусульманскія краіны.

Паток уцекачоў захлынуў суседнія краіны, а потым і Эўропу. Уцекачы маюць патрэбу ў падтрымцы, але вырашэньне праблемы — у захаваньні і ўмацаваньні інстытутаў дзяржавы там, дзе яны захаваліся. Трэба дапамагчы аднавіць дзяржаўныя структуры ў Лібіі, умацаваць дзяржаўныя структуры ў Іраку і Сырыі.

Постсавецкія краіны паставілі перад выбарам — быць ім з Захадам ці з Усходам. Ва Ўкраіне звонку справакавалі пераварот. У выніку ўспыхнула грамадзянская вайна. Урэгуляваньне на падставе Менскіх дамоўленасьцяў патрабуе ўліку інтарэсаў людзей ў Данбасе.

Сёньня ледзь ня нормай сталі санкцыі ў абыход ААН».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0