У расійскім Краснаярску напярэдадні 11-й Краснаярскай музейнай біенале, якая пройдзе 30 верасня, паблізу Музейнага цэнтра на плошчы Міру з'явілася новая інсталяцыя — цяпер у яе цэнтры ўзвышаецца велізарнае і чорнае «Ватнае сэрца Радзімы».

Стварыў своеасаблівую скульптуру мастак Васіль Сланоў. Раней ён ужо прэзентаваў «Сад ватных камянёў» і «купальнікі з ватовак», прызначаныя адлюстраваць патрыятызм.

«У нас усіх ёсць Радзіма. І несумненна наша Радзіма — яна Маці. І натуральна, у маці павінна быць сэрца. А якое яно, гэтае сэрца? Вядома ж, ватнае, вядома ж, вялікае і цёплае. Прадказальна пачарнелае ад поту і крыві папярэдніх пакаленняў. Счарнелае ад нашага маральнага зацямнення. Зморшчанае ад нашай бяздзейнасці і бестурботнасці… Сэрца Радзімы як нямы папрок нам, блудны сынам, якія безразважна прамотваюць сваё жыццё з чужаземным валянцінкам …» — напісаў Сланоў на сваёй старонцы ў Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?