Канцэрт у Мінску расійскага поп-гурту MBAND скончыўся надзвычайным здарэннем. У аднаго з салістаў калектыву з залы кінулі важкі клубень бульбы.

Як паведамляюць у сацыяльных сетках відавочцы, якія прысутнічалі на канцэрце, пацярпелым аказаўся ўдзельнік калектыва Уладзіслаў Рам. У выніку бульбяной атакі ў яго было рассечана брыво і пачаўся крывацёк. Відэазапіс здарэння сёння, 28 верасня, з'явіўся ў інтэрнэце (паглядзець яго можна тут). На ім бачнае абурэнне расійскіх поп-артыстаў здарэннем, а таксама тым, што «ахова не адбірала бульбы на ўваходзе ў залу».

У сацыяльных сетках ужо звязваюць здарэнне на канцэрце ў Мінску з планамі Крамля размясціць у Беларусі расійскую ваенную авіябазу, хоць наўрад ці гэта можа мець сувязь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?