29 верасня, аўторак, на «Барысаў-Арэне» ў матчы 2-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з італьянскай «Ромай» (пачатак гульні ў 21:45). Госці прыехалі ў Барысаў без траўмаваных Тоці, Кейта, Джэка і Шчэнсны.

У адсутнасць траўмаваных Тоці, Кейта, Джэка галоўнай зоркай «Ромы» з'яўляецца басніец Міралем П'яніч, фота gazetta.it

У адсутнасць траўмаваных Тоці, Кейта, Джэка галоўнай зоркай «Ромы» з'яўляецца басніец Міралем П'яніч, фота gazetta.it

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч на перадматчавай прэс-канферэнцыі сказаў, што дакладна ў матчы не згуляюць Віталь Радзівонаў і Максім Жаўнерчык, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

«Ці паўплывае адсутнасць Тоці, Сэйду Кейта, Джэка, Шчэнсны на мадэль гульні «Ромы»?», — пацікавіліся журналісты.

Ермаковіч адказаў, што ў «Ромы» вельмі добра пастаўлена камандная гульня. «Ад кожнага футбаліста варта чакаць пагрозы. Любы можа ўзяць на сябе лідарскія функцыі, — мяркуе трэнер. — У кожнай лініі ёсць лідары. Той жа Дэ Росі дзейнічае і ў абароне, і ў паўабароне. Вылучаецца П'яніч».

Ермаковіч кажа, што не баіцца гульні: «Трэба, каб у хлопцаў была галава на плячах. Яшчэ раз паўтару: мы павінны быць гатовымі да ўсяго».

Нагадаем, што ў першым туры, два тыдні таму, БАТЭ ў гасцях разгромна прайграў нямецкаму «Баеру» (1:4), а «Рома» дома згуляла ўнічыю з «Барселонай» (1:1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?