Пуцін цягнуўся з бакалам, каб стукнуцца, але прэзідэнт ЗША зрабіў выгляд, што не заўважае гэтага. Свет дыпламатыі на гэтым кароткім відэа:
Але насамрэч прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Барак Абама паціснулі адзін аднаму рукі і стукнуліся келіхамі на прыёме ў Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна. Пра гэта паведаміла ў сваім Twitter журналістка NBC News Крысцін Донэлі.
Паводле яе словаў, Пуцін і Абама паціснулі рукі пры сустрэчы і стукнуліся келіхамі пасля прамовы Пан Гі Муна. А вось пасля прамовы прэзідэнта ЗША, удакладняе журналістка, лідары не сталі гэтага рабіць. Тады ў міміцы лідараў дзвюх ядзерных дзяржаў і праявілася ўзаемная пагарда.
Тонкая гульня дыпламатычных сэнсаў.