12.03.2008 / 16:39

Кебіч: Калі Эўрасаюз далучыцца да санкцыяў, беларускай эканоміцы будзе цяжка 15

Былы прэм’ер-міністар Беларусі пракамэнтаваў чарговае абвастрэньне ў беларуска-амэрыканскіх адносінах і заклікаў да прымірэньня з ЗША.

Былы прэм’ер-міністар Беларусі Вячаслаў Кебіч так пракамэнтаваў чарговае абвастрэньне ў беларуска-амэрыканскіх адносінах:

— Новы віток абвастрэньняў адносінаў са Злучанымі Штатамі Амэрыкі прадказаць было нескладана. У гэтага канфлікту даўняя гісторыя. І ён нарастаў з году ў год, бы сьнежны ком. Мы, на жаль, ня здолелі мець карысьць для сябе з візыту ў Менск Біла Клінтана, які адбыўся ў 1994 г. Я быў непасрэдным удзельнікам тых помных падзеяў і з поўнай адказнасьцю заяўляю: было ўзаемапаразуменьне, была гатоўнасьць абодвух бакоў разьвіваць узаемавыгоднае супрацоўніцтва.

Далейшае нагнятаньне жарсьцяў можа мець вельмі сур’ёзныя наступствы. Калі да амэрыканскіх санкцыяў далучыцца Эўрасаюз, а гэта цалкам рэальна, беларуская эканоміка апынецца ў вельмі цяжкім становішчы. Ведаючы настроі ў Маскве, магу прадказаць, што Расея ў гэтай канфрантацыі, хутчэй за ўсё, зойме пазыцыю, блізкую да нэўтральнай. На рашаючым этапе ўступленьня ў СГА ёй зусім недарэчы псаваць адносіны з Захадам. Тое, што Дзьмітры Мядзьведзеў схільны свой першы афіцыйны візыт у якасьці прэзыдэнта мець у Беларусь, не павінна спараджаць ілюзіяў.

У маю бытнасьць прэм’ер-міністрам мы намагаліся на першы план у ўзаемаадносінах з усімі дзяржавамі ставіць пазытыў; шукалі тое, што нас яднае, зыходзячы з таго, што кепскі мір заўсёды лепшы за добрую зваду. Мо варта вярнуцца да гэтай, праверанай стагодзьдзямі формуле?

0
Міколка з Уручча / Адказаць
12.03.2008 / 17:33
Рэд. Вельмі Вам дзякуем за папраўкі.
0
Саянаў / Адказаць
12.03.2008 / 18:22
Кебіч адчуў момант нагадаць аб сабе? Ды яшчэ такой "актавай" ? Можа не проста так? Можа ТАМ што "брадзіць" пачало?
0
Руды Тамаш / Адказаць
12.03.2008 / 18:54
Францавіч цяпер - тыповы беларускі пенсіянер. Хлопнуў пляшку і балбоча. Так і стаўцеся да яго словаў
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру