Маскоўскія паліцэйскія знялі з фермы Крымскага моста 26-гадовага грамадзяніна Беларусі.
Па дадзеных паліцыі ў стане моцнага алкагольнага ап'янення ён з рызыкай для жыцця спрабаваў зрабіць «сэлфі» і прыгожыя фатаграфіі цэнтра Масквы.
Самастойна злезці з фермы моста аматар «сэлфі» ўжо не мог.
У дачыненні да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол. Меру яго адказнасці вызначыць міравы суд.
Як паведамляюць расійскія СМІ, з пачатку 2015 ў Маскве загінулі больш за 10 чалавек, якія спрабавалі зрабіць эфектнае «сэлфі».