Музыка11

На конкурсе «Новая хваля» Беларусь прадставіць трыа «Інжыр»

Беларускае трыа «Інжыр» прадставіць краіну на міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў папулярнай музыкі «Новая хваля», які пройдзе ў Сочы з 2 па 11 кастрычніка, паведамілі арганізатары конкурсу.

Таленавіты вакальны калектыў «Інжыр» удзельнічаў ва ўкраінскім вакальным шоу «Х-Фактар» і стаў пераможцам анлайн галасавання «Х-Фактар Анлайн», трыа таксама з'яўляецца фіналістам Emporio Music Fest by Baigali in Moscow. «Інжыр» - запатрабаваны музычны калектыў, «Адкрыццё года-2012» на думку часопіса ICON. Група ўдзельнічае ў розных фестывалях, прэміях і канцэртах. Цяпер калектыў гастраліруе па краінах СНД і працуе над стварэннем альбома.

У яго складзе Таццяна Камарова, Марыя Яковіч і Марыя Разумава. Усе выканаўцы скончылі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. За вынікамі «Новай хвалі» артысткі сачылі не адзін год і марылі выступіць на конкурсе. Калі ж сталі фіналісткамі адбору, адчулі сябе яшчэ больш з'яднанымі. Дзяўчаты жадаюць удачы і дастойнага выступлення сапернікам, а самі маюць намер сабрацца з думкамі і якасна праспяваць, падарыць цеплыню і ўсмешкі гледачам і журы.

Усяго 15 выканаўцаў з 12 краін будуць спаборнічаць за перамогу ў конкурсе. Прызавы фонд конкурсу размяркоўваецца паміж першым, другім і трэцім месцам. Дадаткова намініруецца пазіцыя «Прыз глядацкіх сімпатый», яго атрымлівае канкурсант, за якога прагаласуе найбольшая колькасць анлайн-гледачоў у інтэрнэце і ў тэлевізійных трансляцыях. Канкурсант, які набраў найбольшую колькасць галасоў, атрымае «Брыльянтавую хвалю», вырабленую ювелірнай кампаніяй. Галасаванне стартавала 25 верасня і прадоўжыцца да 11 кастрычніка. Працэдура з'яўляецца платнай, аддаць свой голас за выбранага прэтэндэнта можна як з дапамогай СМС, так і аплаціўшы гэту опцыю банкаўскай карткай. Уручэнне «Прыза глядацкіх сімпатый» пройдзе на сцэне канцэртнай залы ў час урачыстай цырымоніі закрыцця «Новай хвалі 2015». Ход галасавання адлюстроўваецца ў рэальным часе на афіцыйным сайце конкурсу.

Старшынёй журы «Новай хвалі» нязменна з'яўляецца народны артыст Расіі кампазітар Ігар Крутой. 

Нагадаем, конкурс, які праводзіцца з 2002 года, усе папярэднія гады праходзіў у канцэртнай зале «Дзінтары» ў латвійскім горадзе Юрмала. Змяніць месца яго правядзення было вырашана пасля таго, як у 2014 расійскія артысты Іосіф Кабзон, Алег Газманаў і Валерыя, якія выступалі ў падтрымку далучэння Крыма да Расіі, былі ўнесены ў спіс непажаданых для ўезду ў Латвію асоб.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць