29.09.2015 / 18:20

Германія робіць больш жорсткімі правілы прадастаўлення прытулку 3

Урад Германіі зацвердзіў новы законапраект аб бежанцах, які ўзмацняе жорсткасць правілаў прадастаўлення прытулку.

Калі закон будзе ўхвалены парламентам і ўступіць у сілу, то жыхары Косава, Чарнагорыі, Албаніі і Босніі не змогуць хадайнічаць аб прадастаўленні прытулку, паколькі Германія абвясціла гэтыя краіны бяспечнымі.

Міністр унутраных спраў Германіі Томас дэ Мэзьер таксама рэкамендаваў распрацаваць закон, які дазволіў бы нямецкім уладам у спрошчаным парадку прымаць рашэнне аб прадастаўленні прытулку або аб адмове ў ім.

Паводле прапановы міністра, любы мігрант, чыя гісторыя выглядае недакладнай, можа быць затрыманы проста на мяжы і дэпартаваны.

0
DJ Mayse / Адказаць
29.09.2015 / 18:35
Нарэшце даперлі.
0
mikola ramanau / Адказаць
29.09.2015 / 19:46
da nemcau ni paedu...
0
Driver / Адказаць
29.09.2015 / 22:35
дастаткова прапанаваць "бежанцам" свінной каўбаскі... свінні выратуюць эўропу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру