Трапічная садавіна, якая пастаўляюцца ў РФ з Беларусі, не з'яўляецца санкцыйным таварам, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на прэс-канферэнцыі ў аўторак.

«Дадзеныя тавары — ківі і папаю — краіны, якія трапілі пад санкцыі РФ у адказ, не вырабляюць. Таму абсалютна відавочна, што гэта несанкцыйны тавар, і ён трапляе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь абсалютна законным спосабам», — патлумачыў прэм'ер у адказ на пытанне журналістаў.

Раней СМІ звярталі ўвагу на рост імпарту з Беларусі сельгаспрадуктаў, якія не могуць там вырошчвацца з-за кліматычных умоў. Рост адзначылі пасля ўвядзення Расіяй эмбарга на харчовыя тавары з краін Еўрапейскага Саюза, ЗША і іншых краін.

Так, напрыклад, пры скарачэнні імпарту яблыкаў і груш беларускія пастаўшчыкі павялічылі аб'ёмы паставак гэтай садавіны ў Расію ў 2,5 разы, а дынь і кавуноў — у чатыры разы. Праўда, аб'ёмы бахчавых, што ўвозяцца з Беларусі, невялікія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?