Беларускі Калегіюм аб’яўляе чарговы набор на дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях: 

Найноўшая гісторыя

Філязофія/літаратура

Еўрапейскі саюз: палітыка, грамадства, культура

Журналістыка: падставовы курс 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. 

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з канца кастрычніка 2015 г. 

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2015 г. 

Прыём на навучанне ажыцяўляецца па вынікам сумоўя. Для запрашэння на сумоўе неабходна запоўніць анкету.

Адказы на асноўныя пытанні звязаныя з паступленнем і навучаннем можна паглядзець тут. 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз info@belcollegium,orgfacebook.com/belcollegium

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?