У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 29 верасня мінскае «Дынама» выйграла ў Екацярынбургу ў «Аўтамабіліста» — 4:1 (1:1, 0:0, 3:0). 

Сапернікі ўжо сустракаліся ў папярэднім матчы на «Мінск-Арэне» 25 верасня, і беларуская каманда атрымала ўпэўненую перамогу з лікам 5:1. 

Пасля 13 гульняў «Дынама» з 20 ачкамі займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі

Расклад найбліжэйшых матчаў: 1 кастрычніка. «Югра» (Ханты-Мансійск) — «Дынама»; 3 кастрычніка. «Дынама» — «Авангард» (Омск); 5 кастрычніка. «Дынама» — «Барыс» (Астана); 8 кастрычніка. «Дынама» — «Северсталь» (Чарапавец).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?