30.09.2015 / 13:39

«Паштовы аддзел у Прыдруйску заменены цяпер на паштова-тэлеграфны» 2

В. Прыдруйск Віцебскай губ. Дрысенскага пав. Паштовы аддзел у Прыдруйску заменены цяпер на паштова-тэлеграфны. Гэта справа даўно ляжала на сэрцы нашым жыцелём, бо выходзіла вялікая нявыгада ад няхвату тэлеграфа.

«НН» № 40, 1910

14 верасня на вуліцы Леніна ў цэнтры Віцебска адбыўся выбух. Два мінакі былі параненыя, 22 верасня — яшчэ адзін выбух, зноў у Віцебску, зноў у цэнтры, на той самай вуліцы Леніна. Гэтым разам параненых — больш за тры дзясяткі. Шасці асобам давялося рабіць тэрміновыя аперацыі, каб выратаваць жыццё. Праз некалькі гадзінаў пасля выбуху навіны тэлебачання пра падзеі ў Віцебску маўчалі (падзеяй дня быў з’езд БРСМ), і толькі радыё давала скупую інфармацыю.

«НН» №36, 2005

 

0
Юзік Крулеўскі. / Адказаць
30.09.2015 / 14:44
Толькі ніхто не здагадваецца, што Прыдруйск цяпер -- Піедруя (Латвія). Беларускімі землямі не пажывіўся толькі лянівы народ, але такіх і не было. Латвіі ад Віцебскай губерні ўдалося адшчыкнуць -- Люцын у якога быў герб "Пагоня", а сам горад названы па імя люцічаў (літвінаў), сёння -- Лудза і герб іншы. А таксама Рэжыцу (цяпер Рэзэкнэ), Краслаўку (цяпер Краслава), і натуральна, Дзвінск (Даўгаўпілс)...
0
Ja / Адказаць
30.09.2015 / 20:38
Нават у матэрыялах за першыя гады савецкай улады можна знайсці звесткі, што Прыдруйск знаходзіўся ў Віцебскай губерніі, праўда сама губернія тады ўваходзіла ў РСФСР. Менавіта ў 1920 годзе са складу РСФСР Ленін перадаў Латвіі Пыталава ад Пскоўскай губерніі і дзве воласці з Дрысенскага ўезда Віцебскай губерніі, менавіта Прыдруйскую і Пустынскую. Потым, пасля мірнага дагавора з Польшчай, калі ад БССР засталося 6 уездаў Мінскай губерніі, Віцебскую далучылі да БССР. Пасля вайны Расія ўсё сабе выярнула: ад Эстоніі забрала Івангорад і Пячоры, ад Латвіі Пыталава, а беларусы не захацелі вяртаць сабе вось гэтыя дзве воласці, так і засталая Піедруя ў Латвіі. Так што самы вінаватыя, нечага на кагосці скардзіца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру