tass.ru
Расія накіравала ў Сірыю баявую авіяцыю пасля ліста сірыйскага прэзідэнта Башара Асада расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну, паведамілі ў сірыйскай адміністрацыі.
«Расійскія ваенна-паветраныя сілы былі накіраваныя ў Сірыю па просьбе сірыйскай дзяржавы, накіраванай лістом прэзідэнта Асада прэзідэнту Пуціну, які ўключае ў сябе запрашэнне накіраваць расійскія ВПС у рамках ініцыятывы прэзідэнта Пуціна па барацьбе з тэрарызмам», — гаворыцца ў заяве.
Некалькі гадзін таму Рада Федэрацыі аднагалосна дала згоду на выкарыстанне расійскіх узброеных сілаў за мяжой.
Па словах кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Сяргея Іванова, гаворка ідзе пра выкарыстанне выключна ваенна-паветраных сілаў у Сірыі супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».