У чэрвені старшыня КДБ Валерый Вакульчык распавёў журналістам пра затрыманне ў Беларусі шпіёна, які працаваў «не на Захад».
Журналісты «Нашай Нівы» паспрабавалі высветліць ягоны лёс, але не атрымалася — у прэс-службе КДБ не раскрываюць ніякіх акалічнасцяў справы і не ведаюць, калі можна будзе гэта абнародаваць.