Расійскія вайскова-паветраныя сілы нанеслі першы авіяўдар у Сірыі, перадае ў сераду, 30 верасня, CNN, спасылаючыся на прадстаўніка амерыканскіх уладаў.

Удар, па словах суразмоўцы тэлеканала, нанеслі недалёка ад горада Хомс.

Як перадае Reuters са спасылкай на сірыйскую маніторынгавую групу, пад авіяўдарамі ў правінцыі Хомс загінулі прынамсі 27 чалавек, уключаючы шасцярых дзяцей.

Частку правінцыі Хомс кантралюе памяркоўная сірыйская апазіцыя. Ісламская дзяржава кантралюе тэрыторыі на ўсходзе і поўначы краіны. Хомс знаходзіцца ў цэнтры, на дарозе з Дамаска на ўзбярэжжа, дзе размясціліся расейскія вайсковыя часткі.

Інфармацыю пра авіяўдары пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ генерал-маёр Ігар Канашэнкаў, паведамляе РІА «Новості». Прычым ён сцвярджае, што ўдары былі нанесеныя па Ісламскай дзяржаве.

«У адпаведнасці з рашэннем Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі РФ Уладзіміра Пуціна самалёты расійскіх Паветрана-касмічных сіл (ПКС) сёння прыступілі да правядзення паветранай аперацыі з нанясеннем кропкавых удараў па наземных мэтах тэрарыстаў групоўкі ІДзІЛ на тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі», — сказаў ён журналістам.

Канашэнкаў таксама паведаміў, што міністр абароны РФ генерал арміі Сяргей Шайгу праінфармаваў сваіх калег па АДКБ аб тым, што ў ходзе паветранай аперацыі ў Сірыі, самалёты расійскіх ПКС наносяць ўдары па ваеннай тэхніцы, вузлах сувязі, транспартных сродкаў, складах зброі, боепрыпасаў і гаруча- змазачных матэрыялаў, якія належаць тэрарыстам з ІД.

У сераду стала вядома, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс у Савет Федэрацыі пытанне аб згодзе на выкарыстанне УС РФ за мяжой. Савет адпаведны дазвол выдаў. Кіраўнік адміністрацыі Крамля Сяргей Іваноў паведаміў журналістам, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад звярнуўся да РФ з просьбай аб аказанні ваеннай дапамогі. Іваноў падкрэсліў, што гаворка пры дзеяннях УС РФ за мяжой ідзе выключна аб аперацыі ВПС, выкарыстанне вайскоўцаў у наземных аперацыях выключанае.

Як перадае Бі-бі-сі, Пуцін заявіў аб тым, што расейскія ваенна-паветраныя сілы будуць аказваць падтрымку сірыйскаму ўраду да таго часу, пакуль войскі Сірыі будуць праводзіць наступальныя аперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?