30.09.2015 / 18:24

У Мінску прэзентавалі калекцыю адзення з нацыянальным каларытам ФОТА 17

30 верасня ў Мінску, у межах 37-й выставы «БелТЭКСлегпрам. Восень-2015», прайшоў паказ беларускага адзення. Навінкі сезона прэзентавалі «Камінтэрн», Цэнтр моды, «Палессе», «Купалінка», «Белмастацпромыслы» і іншыя прадпрыемствы. Нацыянальны ўзор па-ранейшаму ў трэндзе.

Паводле слоў прадстаўніка кампаніі «Палессе», трыкатажныя сукенкі з нацыянальным узорам з'явяцца ў продажы ў пачатку наступнага года. Аптовая цана — 120 тысяч рублёў, рознічная — 250 тысяч. «Але бліжэй да студзеня сітуацыя на рынку можа памяняцца, — гаворыць прадстаўнік прадпрыемства. — Гэта разлік на сёння».

Выстава «БелТЭКСлегпрам. Восень-2015» працуе да 2 кастрычніка ў выставачным комплексе «Белэкспа». Тут дэманструецца прадукцыя беларускіх, расійскіх, армянскіх, турэцкіх вытворцаў тканін, абутку, адзення. Цэны на фірменную прадукцыю зніжаныя.

0
Слава Бeларусi!!! / Адказаць
30.09.2015 / 18:27
Супер!!!
0
Слава Бeларусi!!! / Адказаць
30.09.2015 / 18:28
Зараз штатныя ватнiкi запэцкаюць саплёй манiтор i клаву
0
Eva / Адказаць
30.09.2015 / 18:51
A gde kupit?
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру