30 верасня на палігоне Баграмян у Армавірскай вобласці Арменіі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця вучэнняў з міратворчымі сіламі дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) «Непарушнае братэрства — 2015». 

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, пасля ўрачыстай часткі кантынгенты Калектыўных міратворчых сіл (КМС) АДКБ пачалі першы этап вучэнняў, у ходзе якога адпрацоўваюцца пытанні падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання і падраздзяленняў да выканання міратворчых задач. 

Кіраўніцтву сумесных вучэнняў і камандаванню КМС АДКБ на практычным занятку неабходна вывучыць працэс падрыхтоўкі прапаноў у праекты рашэнняў статутных органаў АДКБ на правядзенне аперацыі па падтрыманні міру. 

У наступным будзе адпрацаваны парадак фарміравання КМС АДКБ у раёне правядзення міратворчай аперацыі і парадак арганізацыі падрыхтоўкі органаў кіравання, падраздзяленняў да выканання міратворчых задач. 

Акрамя таго пройдуць практычныя заняткі па агнявой, ваенна-медыцынскай, інжынернай падрыхтоўцы, падчас якіх будуць даведзеныя: тактыка-тэхнічная характарыстыка лазернай сістэмы «Майлс» і яе прымяненне, асаблівасці выканання задач па гуманітарным размініраванні мясцовасці, а таксама паказана разгортванне ваенна-палявога шпіталю. 

Падчас занятку пытанні па міжнародным гуманітарным праве давядуць прадстаўнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. 

У той жа час беларускія міратворцы сумесна з асабовым складам кантынгентаў узброеных сіл Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі пачнуць выкананне вучэбна-баявых задач. 

Да канца дня камандуючаму аб'яднанага камандавання КМС АДКБ будзе ўручана рашэнне Савета Калектыўнай бяспекі на правядзенне аперацыі па падтрыманні міру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?