У чыгуначны пункт пропуску «Бранск-Льгоўскі» 29 верасня паступілі дзве партыі згушчанага малака вытворчасці ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат».

Груз агульнай вагой прыблізна 114 тон накіроўваўся ў Варонеж і суправаджаўся ветэрынарнымі сертыфікатамі Мытнага саюза формы № 4 ад 27 жніўня 2015 года № 03-151821937 і 03-151821938, выдадзенымі Рагачоўскай раённай ветэрынарнай станцыяй. 

Як паведамляе ўпраўленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ па Бранскай і Смаленскай абласцях, падчас кантролю інспектары Рассельгаснагляда ўстанавілі, што згодна з пададзенымі чыгуначнымі накладнымі пагрузка ажыццяўлялася 27 верасня, а ветэрынарныя дакументы былі выдадзеныя месяцам раней. Гэты факт выклікаў сумненні ў аб'ектыўнасці ветэрынарнага кантролю пры адпраўцы грузу. 

Акрамя таго, высветлілася, што згодна з пададзеным пасведчаннем якасці і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў частка малочных кансерваў былі вырабленыя 30 ліпеня 2015 года. 

Названыя факты паслужылі падставай для вяртання згушчанага малака адпраўніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?