Саудаўская Аравія запатрабавала ад Расіі спыніць ваенную аперацыю ў Сірыі, паведамляе ў чацвер, 1 кастрычніка, Reuters са спасылкай на тэлеканал «Аль-Арабія».

Міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі Адэль Аль-Джубейр. Фота: AP

Міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі Адэль Аль-Джубейр. Фота: AP

Пастаянны прадстаўнік Саудаўскай Аравіі ў ААН Абдала аль-Муалем запатрабаваў ад Расіі спыніць ваенную аперацыю ў Сірыі. Паводле яго слоў, расійскія авіяўдары былі нанесеныя па тэрыторыі, дзе не было баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Абдала аль-Муалем сказаў, што Саудаўская Аравія выказвае «глыбокую занепакоенасць» у сувязі з дзеяннямі Расіі ў Хомсе і Хаме. Па дадзеных Саудаўскай Аравіі, авіяўдары Расіі прывялі да ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.

Дыпламат дадаў, што краіны, якія нядаўна далучыліся да барацьбы супраць «Ісламскай дзяржавы», не могуць змагацца з тэрарыстамі, самастойна падтрымліваючы пры гэтым «тэрарыстычны сірыйскі рэжым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?