Для беларусаў выбары павінны стаць святам, а замежнікі хай ацэньваюць, як хочуць. Пра гэта 1 кастрычніка заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб бягучай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне.

«Мы прызвычаіліся яшчэ з савецкіх часоў, што прэзідэнцкія выбары і парламенцкія — і гэта някепская практыка — гэта свята для людзей, і для таго, каб гэта зрабіць у нас усё ёсць, гэта не патрабуе ніякіх выдаткаў. Абсалютна ніякіх выдаткаў: ні па лініі культуры — Міністэрства культуры, ні па сферы гандлю — урад і Мінгадлю», — сказаў Лукашэнка.

«Усё трэба зрабіць, каб душэўна гэта было. Не таму, што мы задобрыць кагосьці хочам. Гэтага рабіць ні ў якім разе нельга. Беларусы не дурні, яны цудоўна разумеюць, калі мы пачынаем іх залішне задабрываць, у іх з'яўляюцца пытанні: навошта і чаму?», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Таму не трэба рабіць ніякіх дурнотаў, трэба ісці на выбары, як ёсць. Але ўлічваючы, што гэта іспыт, проста дашліфаваць усё, падцягнуць і на добрым узроўні зрабіць, каб людзі ішлі на выбары, як на свята. А замежнікі хай ацэньваюць, як хочуць. Гэта іх справа і іх права, у іх гэта да-іншаму, — дадаў Лукашэнка. — Нейкае шоу, нам шоу ладзіць не трэба. Выбары мы будзем праводзіць паводле беларускага заканадаўства. Паводле Канстытуцыі Беларусі, і ніхто не мае права адступаць ад гэтых законаў».

«Калі камусьці не падабаецца гэты закон — Амерыцы, Еўрасаюзу, мы вас выслухаем. Калі вы нешта прапануеце, што няма ў нашым заканадаўстве, але не супярэчыць нашаму духу, духу нашага заканадаўства, мы гэтым скарыстаемся, і прымем не толькі да ведама, але і да кіравання, але не ў парушэнне закона. Дарэчы, мы ў гэтым плане нямала зрабілі», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0