01.10.2015 / 15:01

Абарона Саўчанка адрэагавала на заяву Мінюста РФ аб яе магчымай экстрадыцыі 4

Фота Reuters

Заява Міністэрства юстыцыі РФ аб магчымасці перадачы лётчыцы Надзеі Саўчанка ва Украіну пасля асуджэння для адбыцця пакарання сведчыць аб тым, што яе невінаватасць цалкам даказаная.

Пра гэта адвакат Саўчанка Марк Фейгін напісаў у твітары.

«Такім чынам, у сувязі з заявай Мінюста РФ аб магчымасці перадачы Саўчанка ва Украіну пасля асуджэння для адбыцця пакарання … Мінюст РФ агучыў ўмовы: прызнанне Украінай (а мабыць, і самой Саўчанка) прысуду расійскага суда і гарантаваць адбыванне пакарання», — адзначыў ён.

«Для яснасці. Прызнанне Украінай прысуду расійскага суда можа закрыць магчымасці для абскарджання рашэння па Саўчанка ў ЕСПЧ», — падкрэсліў адвакат.

На думку Фейгіна, гарантыі адбыцця Саўчанка пакарання ва Украіне — гэта «абцяжаранне краіны абавязацельствамі вонкавага характару».

На пытанне, што рабіць Украіне, адвакат прапануе згаджацца.

«Пасля атрымання Саўчанка неадкладна адпусціць і смяяцца ў голас, паказваючы ў бок Крамля пальцам», — напісаў ён.

«Заява Мінюста РФ сведчыць аб адной вельмі важнай рэчы: абарона Саўчанка цалкам даказала невінаватасць Надзеі. Таму і мітусяцца», — перакананы Фейгін

0
йу / Адказаць
01.10.2015 / 15:21
Ну ну.. Или взяли что хотели в Украине, или Сирия даст больший профит.
0
Ігар зь Менску / Адказаць
01.10.2015 / 15:33
А чаму ня "Саўчанкі" ў родным склоне? Ці яна ў вас мужык? Рэд. Паводле цяперашніх правілаў, жаночыя прозвішчы на - ка могуць як скланяцца, так і не скланяцца. Абодва варыянты правільныя.
0
Дух Баумгентнера / Адказаць
01.10.2015 / 15:39
Ну точно как со мной поступили, кричали, кричали в Беларуси про возмещение ущерба, в итоге отдали "в руки" российской прокураторы, посидел для приличия под домашним арестом в Москве, в итоге выпустили без лишнего шума
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру