01.10.2015 / 15:36

Першы ўчастак МКАД-2 адкрыюць для руху 6 кастрычніка 4

Участак МКАД-2 ад трасы Мінск — Віцебск да Р28 Мінск —Маладзечна — Нарач плануецца адкрыць для руху 6 кастрычніка, паведаміў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Яўген Рагачоў.

«Завяршаюцца працы па абуладкаванні ўчастка дарогі ад М3 да Р28 працягласцю 27,3 км. Зроблена прылада бар'ернай агароджы, нанесеная разметка, скончаны аздабленчыя працы. Прызначаная рабочая камісія па прыёмцы работ. На 6 кастрычніка запланавана адкрыццё руху на гэтым участку», — сказаў Яўген Рагачоў.

Завяршэнне ўсіх работ на ўчастку другой кальцавой ад трасы М3 да М6 працягласцю 46,6 км плануецца да канца 2015 года.

0
вася лусс / Адказаць
01.10.2015 / 16:52
мг. уже людей гоняют на работы со всех организаций)))
0
Водар / Адказаць
01.10.2015 / 16:58
жаль, что первый этап планировался быть до трассы минск гродно, а получилось короче
0
SHOS / Адказаць
01.10.2015 / 17:29
К 7 октября. К выборам!!! Плуги. Ничо не меняется
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру