12 сакавіка на расейскі аўтагігант КАМАЗ прыбыла ўрадавая дэлегацыя Беларусі. У складзе дэлегацыі — намесьнік міністра прамысловасьці Валянцін Гурыновіч і генэральны дырэктар ВА «БелаўтаМАЗ» Мікалай Касьцень.

Беларускія госьці сустрэліся з генэральным дырэктарам ААТ «КАМАЗ» Сяргеем Кагогіным і правялі перамовы, у якіх з камазаўскага боку ўздельнічалі намесьнікі гендырэктара Ірэк Гумераў і Ахат Урманаў, галоўны канструктар Даніс Валееў.

Абмяркоўваліся пытаньні супрацоўніцтва між ААТ «КАМАЗ», ВА «БелаўтаМАЗ» ды іншымі зацікаўленымі бакамі, паведамляе прэсая служба КАМАЗа.

Паводле ИА «Татар-информ»

Глядзі яшчэ:
На МАЗе скарачэньні перад продажам?
Дайшла чарга і да МАЗу
«МАЗ-203» прызнаны лепшым гарадзкім аўтобусам вялікай клясы
МАЗ пачынае вырабляць Эўра-5
У Беларусі мае зьявіцца яшчэ адзін аўтобусны завод
Беласток абкатвае беларускія аўтобусы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0