Невядомыя апаганілі помнік герою Нябеснай сотні Міхаілу Жызнеўскаму, усталяваны на яго магіле на могілках каля вёскі Знамя Працы Гомельскага раёна.

Як паведаміла маці загінулага Ніна Жызнеўская, невядомыя надрапалі на помніку слова «здраднік». «Мы паведамілі пра гэта ва ўкраінскае пасольства, напісалі заяву ў міліцыю, хоць і не верым, што міліцыя знойдзе вінаватых. Ужо неаднаразова вандалы спрабавалі знішчыць памяць пра Мішу — рвалі на яго магіле ўкраінскія стужачкі, пераварочвалі вянкі і кошыкі, раскідвалі ўсё», — адзначыла Ніна Жызнеўская.

Помнік быў зроблены за сродкі неабыякавых людзей з розных краін, яго стварыў вядомы скульптар Аляксандр Шатэрнік. Помнік з граніту нагадвае адкрытую кнігу, якая сімвалізуе кнігу жыцця Міхаіла Жызнеўскага. Ён быў адкрыты 7 ліпеня 2015 года.

Беларус, ураджэнец Гомеля Міхаіл Жызнеўскі загінуў на Майдане ў Кіеве 22 студзеня 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?