У Англіі і Уэльсе ўступіў у сілу закон, які забараняе курэнне ў аўтамабілях у прысутнасці дзяцей.
Забарона дзейнічае нават у тым выпадку, калі ў машыне адкрыты вокны ці люк у даху. Выключэнне робіцца пры яздзе ў кабрыялетах, а таксама калі гаворка ідзе пра курэнне электронных цыгарэт.
Парушальнікам закону пагражае штраф у 50 фунтаў. Такі ж штраф заплаціць і кіроўца транспартнага сродку, калі ён не перашкодзіць курыць пасажыру ў прысутнасці дзіцяці.
Па статыстыцы, у Вялікабрытаніі штогод да доктара звяртаюцца 300 тысяч дзяцей у сувязі з захворваннямі, прычына якіх — пасіўнае курэнне, пры гэтым каля 9500 дзяцей шпіталізуюць.
Чакаецца, што Шатландыя ў наступным годзе прыме аналагічны закон. У Паўночнай Ірландыі заявілі, што прааналізуюць, як працуе закон у іншых частках Вялікабрытаніі і пасля гэтага прымуць рашэнне.
У Вялікабрытаніі дзейнічаюць строгія законы ў галіне курэння. У чэрвені ў графстве Хамберсайд на поўначы Англіі двухгадовага хлопчыка аддалі на ўсынаўленне з-за таго, што ён жыў у доме, прасякнутым пахам дыму ад цыгарэт. Галоўнай падставай для адабрання дзіцяці з сям'і стаў непакой уладаў за яго здароўе.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары