Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што да вырашэння крызісу ва Украіне пакуль далёка.

Пра гэта ён сказаў на пасяджэнні Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека.

«Да вырашэння пакуль далёка, але ёсць рэчы, якія даюць упэўненасць у тым, што крызіс можа быць пераадолены, і самае галоўнае, што страляніны няма сёння. Будзем разлічваць, што дыялог паміж гэтымі непрызнанымі рэспублікамі і кіеўскімі ўладамі ўсё-такі будзе пазітыўным. І будзе выконвацца галоўная ўмова для дасягнення любога кампрамісу — прамы дыялог», — сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што калі абстрэлы цалкам спыняцца, тады можна будзе займацца размініраваннем тэрыторыі.

«Размініраваць трэба, вядома, але гэта такая праца, якую мы павінны будзем узгадніць з адпаведнымі структурамі — першае. Другое, гэта можна будзе зрабіць пасля спынення абстрэлаў. Там нельга размініраваць, паколькі там снарады падаюць», — сказаў прэзідэнт РФ.

Ён выказаў надзею, што ўсе баявыя сутыкненні на Данбасе канчаткова спыняцца пасля адводу ўзбраенняў калібрам менш за 100 міліметраў.

«Ну і, вядома, разлічваю на тое, што мінскія пагадненні будуць выконвацца. Заўтра мы з калегамі пагаворым пра гэта ў Парыжы», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?