Сотні іранскіх ваенных прыбылі ў Сірыю 10 дзён таму са зброяй, каб прыняць удзел у наземных аперацыях на падкантрольных паўстанцам тэрыторыях на поўначы краіны; ліванская «Хезбала» таксама рыхтуецца далучыцца да аперацыі, паведамілі Рэйтэр ліванскія крыніцы ў чацвер.

Reuters

Reuters

Наземная аперацыя сумесна з сірыйскай арміяй будзе акампанаваць паветраным ударам, якія наносяцца расійскай авіяцыяй, сказалі крыніцы, знаёмыя з пытаннем.

«(Расійскія) паветраныя ўдары будуць у бліжэйшай будучыні суправаджацца наземным надыходам сірыйскай арміі і яе саюзнікаў», — сказала адна з крыніц.

«Магчыма, мэтамі маючых адбыцца наземных аперацый стануць сельскія раёны Ідліба і Хамы», — дадала крыніца.

Крыніцы падкрэслілі, што аперацыя мае на мэце адваяваць тэрыторыю, якую прэзідэнт Башар Асад страціў падчас вайны з паўстанцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?