У Мінску ў раёне Батанічнага саду 1 кастрычніка затрыманыя актывісты руху «За свабоду» Аляксандр N, які быў апрануты ў «рэкламны сэндвіч», што прапагандуе пытанні кампаніі «Народны рэферэндум», і супрацоўніца прэс-службы руху Вольга Быкоўская.

Як паведаміла Вольга Быкоўская, іх даставілі ў Першамайскі РАУС Мінска. Пасля гэтага сувязь з затрыманымі перапынілася.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што трымаюць сітуацыю з затрыманымі пад кантролем.

Каля паловы на сёмую з'явілася інфармацыя, што актывістаў адпусцілі. Падрабязнасцяў пакуль няма. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?