Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас сустрэчы лідараў «нармандскай чацвёркі» паставіць перад Расіяй пытанне аб адмене псеўдавыбараў на акупаваных тэрыторыях Данбаса.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Кіеве намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Канстанцін Елісееў.

«Самым важным пытаннем будзе пытанне аб адмене расейскім бокам правядзення фэйкавых выбараў на Данбасе, адпаведна, 18 кастрычніка і 1 лістапада, і ў гэтым пытанні ёсць адзіная пазіцыя для Украіны, Германіі і Францыі, і гэтая пазіцыя была пацверджаная ў Нью-Ёрку падчас двухбаковых сустрэч, адпаведна, з прэзідэнтам Францыі і канцлерам ФРГ аб тым, што важнай перадумовай далейшага працэсу мірнага ўрэгулявання з'яўляецца адназначная адмена Расіяй гэтых выбараў», — падкрэсліў Елісееў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?