Банкаўскі камітэт Сената ЗША ў чацвер падтрымаў закон, які адмяняе забарону на экспарт сырой нафты з краіны, паведамляе Reuters.

Біль, які пазбавіць Міністэрства гандлю ЗША права рабіць такую забарону, быў унесены на разгляд сенатарам-дэмакратам Хайдзі Хайткамп. За тое, каб уставіць яго на галасаванне ў кангрэсе, выказаліся 13 з 22 членаў камітэта.

Забарона на экспарт нафты з ЗША быў уведзены 22 снежня 1975 года — неўзабаве пасля нафтавага крызісу 1973 года, калі краіны АПЕК спынілі пастаўкі нафты ў Штаты ў знак пратэсту супраць ваеннай дапамогі Ізраілю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0