Расейскія самалёты мінулай ноччу нанеслі ўдары па чатырох аб'ектах «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі. Усяго было здзейснена восем вылетаў на Су-24М і Су-25, перадае ria.ru са спасылкай на Мінабароны РФ.

Паведамляецца, што знішчаныя штаб тэрарыстычных фарміраванняў і склад боепрыпасаў ў раёне Ідліб, а таксама трохузроўневы ўмацаваны камандны пункт баевікоў у раёне. Акрамя таго, у выніку прамога траплення авіябомбы цалкам знішчаны завод па падрыхтоўцы машын да выбуху на поўнач ад горада Хомс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0