15-гадовы грамадзянін Вялікабрытаніі, які меў намер абезгаловіць паліцэйскіх на парадзе ў гонар дня ветэранаў у Аўстраліі, прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Падлетак з Блэкберна, імя якога з-за яго юнага ўзросту не называецца, правядзе па меншай меры пяць гадоў у турме для абвінавачаных у тэрарызме.

У ходзе судовага пасяджэння было заяўлена, што малады чалавек дасылаў тысячы анлайн-паведамленняў меркаванаму аўстралійскаму джыхадзісту і прапаноўваў яму ажыццявіць план забойства аўстралійскіх салдат, у тым ліку шляхам абезгалоўлівання.

Гэта самы малады брытанец, абвінавачаны ў тэрарызме. Падлетак прызнаў сябе вінаватым па адным з пунктаў.

План па забойстве некалькіх афіцэраў паліцыі на парадзе ў Мельбурне хутчэй за ўсё ўдалося б ажыццявіць, калі б брытанская паліцыя не здолела ўзламаць тэлефон юнака і папярэдзіць калег з Аўстраліі аб падрыхтоўцы злачынства.

Дзень ветэранаў адзначаецца ў Аўстраліі кожны год 25 красавіка ў памяць аб удзельніках бітвы пры Галіпалі ў ходзе Першай сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?