«Свабода бязь межаў» – так гучыць дэвіз дзявятага канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю».

Сёлета імпрэза адбудзецца ня ўвесну, як было дагэтуль, а 2 кастрычніка, у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

На сцэне пад Палацам культуры і навукі ў Варшаве зьявяцца вядомыя артысты зь Беларусі, Польшчы ды Ўкраіны, каб сумесна выказаць салідарнасьць па-над межамі.

Поруч з артыстамі зьявяцца людзі мастацтва, а таксама грамадзкія і палітычныя дзеячы – Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч, Зміцер і Наста Дашкевічы, Людвіка і Генрых Вуец, Натальля Панчанка і Алесь Пушкін.  

Таксама адбудзецца шэраг дадатковых падзей – паказы фільмаў, выставы, спатканьні і дыскусіі, у якіх возмуць удзел артысты, інтэлектуалы і грамадзкія актывісты са згаданых краін.

Паслухаць трансьляцыю канцэрту можна тут (пачатак а 19-й гадзіне):

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?