Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч аб’явіў пра роспуск парлямэнту й правядзеньне 11 траўня датэрміновых выбараў.

У панядзелак сэрбскі ўрад пастанавіў, што больш ня мае магчымасьці праводзіць адзіны палітычны курс, і прапанаваў прэзыдэнту прызначыць новыя выбары.

Ранейшы кабінэт будзе працягваць выконваць свае абавязкі ў абмежаваным фармаце да зьяўленьня новага ўраду. Распушчаны парлямэнт засядаць ня будзе.

Кааліцыйны ўрад прэм’ер‑міністра Ваіслава Каштуніцы пратрымаўся ва ўладзе 10 месяцаў і стаў самым нядоўгатрывалым кабінэтам у сучаснай гісторыі Сэрбіі.

Крыза ўзьнікла з‑за расколу ў пытаньні пра тое, ці патрэбна працягваць курс на інтэграцыю ў Эўропу ў сытуацыі, калі большасьць краін ЭЗ прызналі незалежнасьць Косава ад Сэрбіі.

Паводле: «Радио Свобода / Радио Свободная Европа»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0